Пра нас

«Сёстры не павінны мець іншай мэты, акрамя шчырай працы дзеля пашырэння Валадарства Божага ў душах»
Маці Калумба Бялэцкая

Мы — Сёстры Дамініканкі, Манаская супольнасць, якая прысвяціла сваё жыццё Богу і ахвярнаму служэнню людзям.

Ісці за Хрыстом для нас азначае бачыць патрэбы кожнага чалавека так, як іх бачылі святы Дамінік і нашая заснавальніца — Маці Калумба Бялэцкая.

Наша супольнасць імкнецца быць менавіта там, дзе людзі найбольш чакаюць суцяшэння, падтрымкі і Добрай Весткі.

Галоўная мэта Сясцёр Дамініканак — дзяліцца евангельскай праўдай з кожным, каму найбольш патрэбна дапамога.

Маці Калумба заўсёды жадала, каб сёстры не закрываліся ад свету, а жылі ягонымі турботамі і радасцямі. 

Таму мы ўважліва прыслухоўваемся да голасу Касцёла і намагаемся глыбока асэнсоўваць складаныя пытанні веры і маралі, з якімі сутыкаецца сучасны чалавек. 

Нашае прагненне — быць для людзей надзейнай апорай і шчырымі сябрамі.

У сваім штодзённым жыцці мы кіруемся духоўным запаветам Маці Калумбы: «Для Езуса ў Гостыі жыві, і тады перад табою адкрыецца новы свет». 

Гэты заклік натхняе нас шукаць і адкрываць Новы Свет — прастору Божага Валадарства, перамененую любоўю, міласэрнасцю і супакоем. 

І гэты шлях мы хочам прайсці разам з вамі.